У Бруселі пройдзе сустрэча прадстаўнікоў МЗС Беларусі і Еўракамісіі
Бакі абмяркуюць наяўны стан і перспектывы перамоўнага працэсу па ўваходжанні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
Кансультацыі намесніка кіраўніка МЗС нашай краіны Аляксандра Гур'янава і намесніка гендырэктара па гандлі Еўракамісіі Пітэра Балаша прызначаныя на 17 чэрвеня.
Таксама яны абмяркуюць актуальныя пытанні гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, паведамляе БелаПАН.