У ДНР выказалі сумневы ў нейтральнасці мінскай перамоўнай пляцоўкі
Пра гэта заявіў кіраўнік інфармацыйнага цэнтра «Паўднёва-ўсходні фронт» Канстанцін Кнырык. Так ён адрэагаваў на візіт беларускага лідэра Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў.

«Фармат мінскіх перамоваў з улікам яркай пазіцыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі цяпер наўрад ці пойдзе на карысць [самаабвешчанай] Данецкай народнай
рэспубліцы», — падкрэсліў Кнырык.
У той жа час ён адзначыў, што ў кіраўніцтве ДНР маюць намер і далей адстойваць вынікі травеньскага рэферэндуму аб незалежнасці.
21 снежня ў Кіеве прайшлі перамовы Пятра Парашэнкі і Аляксандра Лукашэнкі. Апошні ў ходзе гутаркі падкрэсліў, што беларусы і ўкраінцы — суседзі і родныя людзі, а Беларусь гатовая выканаць любую просьбу Парашэнкі на
працягу сутак.
lenta.ru