У Кіеве пачынаецца саміт Украіна—ЕС
У Кіеве сёння стартуе саміт Украіна—ЕС. Гэта першая такая сустрэча пасля звяржэння рэжыму Віктара Януковіча, а таксама пасля таго, як 16 верасня Вярхоўная Рада Украіны і Еўрапейскі парламент сінхронна ратыфікавалі Пагадненне пра асацыяцыю Украіна—ЕС.
Перамовы, як чакаецца, будуць тычыцца перш за ўсё захавання Мінскіх пагадненняў пра спыненне агню на ўсходзе Украіны.
Сярод актуальных тэм рэалізацыя Дамовы пра асацыяцыю з Еўрасаюзам, а таксама эканамічныя рэформы ды фінансавая дапамога Украіне. Верагодна, украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка зноў прапануе адправіць на Данбас міжнародную рабочую групу. Пакуль пазіцыя лідараў Еўрасаюза наконт міратворцаў даволі стрыманая. Паводле інфармацыі інфармацыйнага агенцтва France Presse, гэтая прапанова дэталёва вывучаецца, але ж ЕС пакуль не бачыць для яе ажыццяўлення.
Паводле Беларускае Радыё Рацыя