У Мінск прыбыла намеснік генсакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў
Намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Шмід прыбыла ў Мінск. Сёння раніцай яна сустрэлася з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, паведамляе прэс-служба МЗС.
![shmid_helga_245.jpg shmid_helga_245.jpg](/img/v1/news/full/shmid_helga_245.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Бакі абмеркавалі стан адносін і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам па шырокім коле кірункаў, уключаючы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", — гаворыцца ў паведамленні.
Мэта аднадзённага візіту Хельгі Шмід — азнаёміцца са станам спраў у адносінах ЕС і Беларусі. Акрамя перамоў з уладамі, у Мінску ў яе запланавана сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскай
супольнасці.
Чакаецца, што на гэтым тыдні Мінск таксама наведаюць прадстаўнік Еўрапарламента і спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН