У Мінску абмежавалі правядзенне масавых мерапрыемстваў з-за моцнай спякоты

Мінская камісія па надзвычайных сітуацыях прыняла рашэнне абмежаваць альбо пры магчымасці адмяніць правядзенне масавых мерапрыемстваў на адкрытых тэрыторыях. Арганізатарам рэкамендавана забяспечыць месца правядзення бутыляванай вадой, калі мерапрыемствы адмяніць не магчыма.



voda1.jpg

У Мінску таксама непажадана выкарыстанне адкрытага агню, вырашана выключыць распальванне вогнішчаў, спальванне смецця і бытавых адходаў, забаронена карыстацца піратэхнікай, перадае БЕЛТА.

Мінскай міліцыі і гарадскому ўпраўленню МУС прадпісана ўзмацніць кантроль за парадкам і станам месцаў масавага адпачынку грамадзян, у тым ліку каля вадаёмаў. Галоўнаму санітарнаму ўрачу Мінска даручылі забяспечыць маніторынг якасці вады ў вадаёмах сталіцы і своечасова інфармаваць насельніцтва аб выніках. У адкрытых вадаёмаў будуць праводзіцца рэйды для папярэджання няшчасных выпадкаў.

krynica.info