У Мінску адбудзецца юбілейны XXXV з'езд камуністаў

Месцам правядзення юбілейнага XXXV з'езда СКП-КПСС абраная сталіца Беларусі — Мінск, бо менавіта тут адбыўся Першы з'езд РСДРП.



152.jpg

1 лістапада ў Мінску адбудзецца юбілейны XXXV з'езд СКП-КПСС. "Сустрэнуцца тыя, каму неабыякавая будучыня брацкіх народаў, тыя, хто верыць у аб'яднанне брацкіх Рэспублік і стварэнне новага саюза," — паведамляецца на сайце Камуністычнай партыі Расіі.

Месцам правядзення юбілейнага XXXV з'езда СКП-КПСС абраная сталіца Беларусі — Мінск, бо менавіта тут адбыўся Першы з'езд РСДРП.

У мерапрыемстве прымуць удзел 17 камуністычных партый. Адкрые З'езд Старшыня Савета СКП-КПСС лідэр Кампартыі Расійскай Федэрацыі Генадзь Зюганаў.

kprf.ru