У Мінску створаны аргкамітэт па святкаванні Дня Волі-2016

У чацвер, 28 студзеня, кіраўнікі Партыі БНФ, руху «За Свабоду», Аб'яднанай грамадзянскай партыі і аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская
дэмакратыя» прынялі рашэнне аб стварэнні арганізацыйнага камітэта па святкаванні 25 сакавіка Дня Волі.



«25 сакавіка з'яўляецца найбольш важнай датай у гісторыі сучаснай Беларусі, яна аб'ядноўвае ўсіх беларусаў, адданых ідэалам БНР, незалежна ад узросту, палітычных поглядаў і партыйнай прыналежнасці, — гаворыцца ў паведамленні аргкамітэта. — Таму мы заклікаем усе зацікаўленыя палітычныя і грамадскія арганізацыі і ініцыятывы дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у склад аргкамітэта і прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў па святкаванні Дня Волі 25 сакавіка».

Першае пасяджэнне аргкамітэта адбудзецца 3 лютага ў штаб-кватэры Партыі БНФ, паведамляе БелаПАН.

Апазіцыя традыцыйна 25 сакавіка праводзіць у Мінску шэсце і мітынг.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: