У Мінску збярэцца Савет пастаянных прадстаўнікоў СНД
У сустрэчы возьме ўдзел Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Чарговае паседжанне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах садружнасці адбудзецца ў Мінску 14 красавіка.
У паседжанні возьме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі абмяркуюць вынікі праведзенага 3 красавіка 2015 года ў Бішкеку паседжання Савета міністраў замежных спраў, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх дзяржаў садружнасці. Будуць прызначаныя меры па рэалізацыі прынятых на паседжанні СМЗС дакументаў, што датычацца розных аспектаў узаемадзеяння ў СНД.
Акрамя таго, будзе абмяркоўвацца ход рэалізацыі пляна асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941– 1945 гадоў.
На паседжанні Савета пастаянных прадстаўнікоў плfнуецца таксама абмеркаваць плян мерапрыемстваў па святкаванні 25-й гадавіны ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якая будзе адзначацца ў 2016 годзе.