Украінскі генерал: Лукашэнку могуць замяніць Вальфовічам
Генерал-маёр СБУ назваў дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча «наглядчыкам» і выказаў думку, што менавіта ён можа замяніць Лукашэнку.
![Сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. Фота: Міністэрства абароны Сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. Фота: Міністэрства абароны](/img/v1/images/1046737696_0_0_1270_714_1920x0_80_0_0_f00eebaa2a2cfbbb349ed1db33049243.jpg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. Фота: Міністэрства абароны
Намеснік старшыні Службы бяспекі Украіны 2014-2015 гг. Віктар Ягунпадзяліўся сваім бачаннем палітычнай сітуацыі ў Беларусі на ўкраінскім тэлеканале «Эспрэса».
«Аляксандр Вальфовіч, якога паставіла "наглядчыкам" расійскае лобі, можа замяніць Лукашэнку», — выказаў меркаванне ўкраінскі вайсковец.
Генерал-маёр СБУ дадаў, што страта Лукашэнкам пасады прэзідэнта цалкам верагодная.
«Гэта факт, што Рэспубліка Беларусь можа страціць такую фігуру, як Аляксандр Лукашэнка, а яго месца (можа) заняць нехта іншы», — адзначыў Віктар Ягун.