Улады пачалі падрыхтоўку да новага раўнду перамоваў з МВФ

Урад абнародаваў распараджэнне аб стварэнні працоўнай групы, якая будзе сумесна з Сусветным банкам рыхтаваць дарожную мапу структурных рэформаў, піша naviny.by.

imf_1.jpg


У склад працоўнай групы дэлегаваныя шасцёра высокапастаўленых чыноўнікаў — намеснікаў міністраў фінансаў, эканомікі, працы і сацыяльнай абароны, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама намесніка старшыні праўлення Нацбанка і першага намеснік Дзяржкамітэта па маёмасці.
Перамовы ўладаў з МВФ, якія праходзілі ў 2015-2016 гадах, у 2017-м былі пастаўленыя на паўзу. Аднак той факт, што было прынятае рашэнне распрацаваць дарожную мапу структурных рэфомаў з Сусветным Банкам указвае і на магчымае ўзнаўленне перамоваў з МВФ па крэдытнай праграме. Бо папярэдняя дарожная мапа рыхтавалася для знешняга карыстання. Папярэдняя дарожная мапа была адпраўленая ў МВФ, і той вярнуў яе з папраўкамі. Ніводную з гэтых паправак, праўда, беларускія ўлады не адобрылі — таму ў 2017-м перамовы спыніліся.
Магчыма, што размарозка супрацоўніцтва з МВФ была пачатая менавіта на фоне абвастрэння адносін з Расіяй.