Улады склалі спіс неўяздных чыноўнікаў з Літвы, Латвіі, Эстоніі. Хто ў спісе, пакуль не вядома

Уводзяцца санкцыі ў адказ супраць Латвіі, Літвы і Эстоніі і склала свой спіс чыноўнікаў з гэтых трох краін, якім забаронены ўезд у краіну, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, перадае "Настоящее время".


"Што ж, з сённяшняга дня, як і абяцалі, мы таксама ўводзім у дзеянне зваротныя сіметрычныя абмежавальныя меры па кожнай з гэтых краін. Мы казалі, што гэта сыходная спіраль, запушчаная з падачы асобных літоўскіх кіраўнікоў. Будзем адказваць і далей, але ніколі не будзем ініцыяваць падобныя крокі", — цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА заяву прадстаўніка ведамства.
Што гэта за санкцыі і колькі асобаў у спісе не паведамляецца.
Латвія, Літва і Эстонія 31 жніўня ўвялі санкцыі і забаранілі ўезд у краіну Аляксандру Лукашэнку і яшчэ каля трыццаці беларускім чыноўнікам. У гэтым спісе акрамя Лукашэнкі былі яго сын Віктар, кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына, міністр унутраных спраў Юрый Караеў, сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў, генеральны пракурор Аляксандр Канюк, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, кіраўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык, старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч і іншыя.
25 верасня гэтыя тры краіны пашырылі санкцыйныя спісы беларускіх чыноўнікаў. Латвія ўнесла ў яго 101 чалавека, Эстонія-128. Латвійскія ўлады тлумачылі сваё рашэнне тым, што беларускія ўлады не змянілі дачынення да мірных пратэстаў, працягнулі дыскрэдытацыю дэманстрацый і гвалт над удзельнікамі пратэста