Уладзімір Макей кантактаваў з носьбітам каронавіруса
Па словах міністра, тэст на каронавірус даў адмоўны вынік.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей меў кантакт з носьбіт вірусу, здаваў тэст на каронавірус і на некаторы час абмяжоўваў кантакты, распавёў тэлеканал ОНТ.
— Сапраўды былі нейкія кантакты з носьбіт вірусу, таму лекарамі было прынята рашэнне выконваць пэўныя абмежаванні, што я і рабіў. Тэсты былі адмоўныя, таму ўсе нармальна, таму сёння нармальны працоўны рэжым, — сказаў Макей.
Таксама ён удакладніў, што ў поўнай ізаляцыі не знаходзіўся:
— Ну ў якой ізаляцыі. Я ў прынцыпе быў на працы, кантактаваў са сваімі калегамі, стараліся, вядома, абмежаваць кантакты па-мінімуму, і калегі, з кім я кантактаваў, таксама здавалі тэсты — усё нармальна, — сказаў міністр.
the-village.me