Выпадкаў заражэння каронавірусам у свеце ўжо больш за 660 тысяч

Сусветныя і беларускія СМІ пільна сочаць за статыстыкай па выпадках заражэння, выздараўлення і смяротных зыходаў.

images_80.jpg

У свеце зарэгістравана больш 664 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам, колькасць памерлых перавысіла 30 тысяч чалавек, сведчаць дадзеныя даследчага цэнтра сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША).
Лідар па колькасці заражаных па-ранейшаму ЗША — 124 377 выпадкаў, з якіх вылечыліся 1095 чалавек, памерлі — 2185. Другое месца займае Італія — ​​92 472 выпадкі заражэння, ахвярамі каронавіруса сталі 10 023 чалавека. На трэцім месцы Кітай: за суткі каронавірусам заразіліся 45 чалавек, памерлі пяцёра. Усяго з пачатку пандэміі ў КНР зарэгістравана 82 057 выпадкаў заражэння, памерлі 3300 чалавек.
У Еўропе складаная сітуацыя не толькі ў Італіі, але і ў Іспаніі. Улады краіны паведамляюць пра 73 235 інфіцыраваных. Сярод іх 12 285 ачунялі, памерлі 5982 чалавекі.
Расце колькасць заражаных і ў суседніх з Беларуссю краінах. У Літве 394 выпадкі заражэння, сем чалавек памерлі, адзін ачуняў. У Латвіі 305 заражаных, ахвяраў няма, адзін чалавек ачуняў. У Польшчы 1638 заражаных, памерлі 18 чалавек, ачунялі — сем. Ва Украіне 356 выпадкаў заражэння, дзевяць ахвяраў, пяць чалавек паправіліся. У Расіі лік заражаных дасягнуў 1264 чалавек, 49 ачунялі, чатыры чалавекі памерлі.
У Беларусі, паводле апошніх звестак на 27 сакавіка зафіксавана 94 выпадкі каронавіруса.