Валер Карбалевіч: Нерэгістрацыя групы Мікалая Статкевіча — палітычнае рашэнне

“У большасці выпадкаў улады пры рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду кіраваліся фармальнымі працэдурамі, прапісанымі ў Выбарчым кодэксе. Адзінае выключэнне — нерэгістрацыя ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча. У гэтым выпадку было прынятае хутчэй палітычнае, а не юрыдычнае рашэнне”, — адзначае палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.



karbalevich.jpg

— Ініцыятыўную групу Статкевіча можна было рэгістраваць, а кандыдатам у прэзідэнты яго нельга рэгістраваць, таму што, паводле закону ён судзімы. А Цэнтрвыбаркам трактуе так, што нават ініцыятыўную групу нельга рэгістраваць, — усё, як у прынцыпе і чакалася. 

Цэнтрвыбаркам на сённяшнім пасяджэнні адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатамі ў прэзідэнты Андрэя Конаўца, Ірыны Першынай, Сяргея Заблоцкага, Тамары Біруковай і Аляксандра Юдаева. Пенсіянер Віктар Талмачоў таксама выказаў жаданне паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але прадставіў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы толькі сёння, тэрмін падачы завяршыўся 17 ліпеня.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя