Віцэ-спікер сейма Літвы: Адзіная Еўропа без Беларусі — гэта незакончаны праект

«Наша старшынства ў Еўрасаюзе — гэта велізарны шанец зрабіць Беларусь больш бачнай. Адзіная Еўропа без Беларусі — гэта незакончаны праект», — заявіў віцэ-спікер сейма Літвы Петрас Ауштрэвічус падчас кансультацыяў беларускіх і літоўскіх дэмакратычных партыяў, якія праходзяць у літоўскім Сэйме.



jes_bielarusj.jpeg

Стратэгічная цікавасць ЕС заключаецца ў тым, каб «мець еўрапейскіх суседзяў у поўным сэнсе гэтага слова». «Я хачу верыць, што мара аб Еўропе ў Беларусі толькі прасоўваецца наперад, становіцца больш моцнай», — заявіў Ауштрэвічус.
 

У сваю чаргу лідэр апазыцыі ў Сейме, былы прэм’ер-міністр Андрус Кубілюс адзначыў: кожная краіна вырашае свой лёс сама. «Але людзі павінны мець права на выбар, чаго ў Беларусі цяпер няма», — дадаў палітык.
 

На думку Кубілюса, лёс Беларусі залежыць не толькі ад таго, наколькі адзінай будзе апазіцыя ў краіне, ці як будзе змяняцца рэжым Аляксандра Лукашэнкі, але і ад многіх геапалітычных фактараў, у тым ліку ад таго, як «будзе паводзіць сябе Крэмль, як будзе развівацца Усходняе партнёрства, як сваю адказнасць за лёс гэтага рэгіёну будзе разумець ЕС».
 

«Перад пачаткам старшынства Літвы ў ЕС нам важна зразумець, што мы можам зрабіць за гэтыя 6 месяцаў, у тым ліку і для Беларусі».

Паводле БелаПАН