Віталь Рымашэўскі: на Захадзе шмат лабістаў рэжыму

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі возьме ўдзел у сустрэчы Паўночнай Рады (Nordic Council) з беларускімі палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі.



rymasheuski2.jpg

Пытанне, якое будзе абмяркоўвацца на сустрэчы, — ці змянілася сітуацыя ў Беларусі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў рэгіёне і якой мусіць быць палітыка Захаду да Беларусі ў сённяшніх умовах.

"Зараз намецілася тэндэнцыя наўпроставай супрацы Захаду з беларускім рэжымам ва ўмовах, калі аніякага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека не адбылося. У ніякім разе нельга ісці на змяненне стасункаў без зменаў унутрыпалітычнай сітуацыі, без змяншэння ціску, узроўню рэпрэсій, пры наяўнасці палітвязняў. На Захадзе ёсць палітыкі, якія лабіруюць інтарэсы рэжыму, таму важна данесці да заходніх палітыкаў іншую пазіцыю. Паўночная Рада заўсёды выступала з сумленнай пазіцыяй адносна таго, што адбываецца ў Беларусі. Спадзяемся, што іх стаўленне не змянілася і засталося ранейшым”, — агучыў Віталь Рымашэўскі сваю пазіцыю напярэдадні паседжання.
Прэсавая служба БХД