Віталь Рымашэўскі: слуханні ў Сойме Літвы стануць пачаткам новай хвалі салідарнасці з Беларуссю
Па выніках слуханняў па сітуацыі ў Беларусі, якія прайшлі з ініцыятывы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Сойме Літвы, быў прыняты супольны зварот да ўладаў Беларусі з патрабаваннем вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў і правесці расследванне спраў зніклых палітыкаў, а таксама да Еўрапейскага Саюзу з заклікам дамагацца выканання афіцыйным Менскам гэтых патрабаванняў.
Усе падпісанты звароту заявілі сябе прыхільнікамі еўрапейскага шляху Беларусі і выказалі сваю падтрымку інтэграцыі Беларусі і ЕС.
Зварот адкрыты да падпісання, і падчас мерапрыемстваў саміту Усходняга Партнёрства ў Вільні яго актыўна падпісваюць ўдзельнікі саміту, у тым ліку дэпутаті больш чым 30 краін Еўропы. Па выніках
слуханняў плануецца правесці парламенцкія дэбаты ў Сойме Літвы і ў парламентах іншых еўрапейскіх краін.
«Пераацаніць дасягненні гэтых слуханняў для Беларусі, якія былі праведзеныя
дзякуючы падтрымцы нашых партнёраў з Саюзу Айчыны – Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў, немагчыма. Гэта адно з самых важных мерапрыемстваў апошняга часу. Падчас слуханняў вяліся прамыя
трансляцыі, дзякуючы якім не толькі палітыкі, але і звычайныя літоўскія грамадзяне маглі пачуць сваякоў беларускіх палітвязняў і зніклых палітыкаў, даведацца праўду пра тое, што насамрэч адбываецца ў
Беларусі. Спадзяюся, гэтыя слуханні стануць рэальным пачаткам новай хвалі салідарнасці, якая распачнецца ў Еўропе да Беларусі і якая прыйдзе на змену Realpolitik, што набірае пазіцыі ў адносінах ЕС з
дыктатурамі», — адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
bchd.info