Вядомы расійскі журналіст патлумачыў, чаму Беларусь не аб'яднаецца з Расіяй

Расійскі гісторык і журналіст Мікалай Сванідзэ лічыць, што Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Макей ніколі не пагодзяцца на аб’яднанне з Расіяй. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю радыё «Эхо Москвы», адказваючы на пытанне «чаму не атрымліваецца аб’яднанне Расіі і Беларусі?», піша Радыё Свабода.

Мікалай Сванідзэ

Мікалай Сванідзэ

«Я магу растлумачыць, хоць гэта досыць банальна, — сказаў Сванідзэ. — Ёсць некалькі фактараў, два з іх найважнейшыя. Не хочуць. І не хочуць адразу і чалавек, і цэлая сацыяльная група. Чалавек — гэта Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч. Які губляе ўсё. Яму нічога ня могуць прапанаваць такога, што б загладзіла, нейтралізавала, папоўніла страты ўлады ў Беларусі. Над ім, як над Пуціным — Гасподзь Бог. У Пуціна вялікая краіна, у Лукашэнкі — маленькая краіна. Але суверэнная. Усё роўна ўжо, колькі там мільёнаў жыве. І які там ВУП. І яму нічога нельга прапанаваць такога, што б гэта яму замяніла. А ён чалавек улады. Ён чалавек, які кіруе Беларуссю значна даўжэй, чым Пуцін кіруе Расіяй. І, вядома, адабраць у яго гэтую ўладу — не, ён на гэта не пойдзе. Я не прадстаўлю, у якую пазіцыю яго трэба паставіць, каб на гэта пайшоў.

І другое. Ёсць сацыяльная група і вельмі ўплывовая, гэта эліта беларуская. Якая натуральна існуе. І якая таксама не пойдзе на тое, каб памяняць сваё месца эліты на месца служанкі або на месца ў вітальным пакоі эліты расійскай. Таму што там яны ўсе першыя. І міністр замежных справаў Беларусі, ён размаўляе на роўных з міністрамі замежных справаў буйных еўрапейскіх і іншых дзяржаваў. Ён як роўны з роўнымі размаўляе. А тут ён будзе стукацца ў дзверы якога-небудзь начальніка дэпартамэнта ў МЗС і прыносіць скрынку цукерак яго сакратарцы. Каб яна яго пусціла. Яму гэта трэба? Не. Усё. Яны ўжо ўдыхнулі паветра ўлады. І ўжо даўно дыхаюць гэтым паветрам. Яны не пойдуць на тое, каб памяняць сваё першую ролю на 11-ю. Ніколі».