Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд публіцыстам «Рэгнума»

14 чэрвеня Вярхоўны суд вынес рашэнне па апеляцыйнай скарзе Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценкі. Скарга засталася без задавальнення, а прысуд — пяць гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тры гады — у сіле.

regnum_2.jpg

— Прысуд пакінуць без зменаў, апеляцыйную скаргу без задавальнення, — зачытаў рашэнне суда старшыня на працэсе суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Давыдаў.
Падчас першага пасяджэння ў Вярхоўным судзе 12 чэрвеня асуджаныя прасілі адмяніць прысуд і ўсе абвінавачванні з іх зняць. Скаргу разглядалі трое суддзяў Вярхоўнага суда.
Пракурор Андрэй Савановіч падчас свайго выступу папрасіў суд пакінуць прысуд без зменаў, а апеляцыйную скаргу без задавальнення.
Паводле Нашай Нівы