Вольга Кавалькова перадала яйкі міністру Карпенку: для хуткіх і патрэбных рашэнняў

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова 25 красавіка перадала ў Міністэрства адукацыі Беларусі яйкі для міністра Ігара Карпенкі, якіх яму так не хапае ў сітуацыі з пандэміяй каронавіруса.

1587813262_94304711_2580617928923502_7642579207251296256_n.jpg

«Цвёрдасць і адказнасць — гэта тое, чаго не хапае міністру адукацыі Карпенку І.В. Сёння перадаем яму яйкі, якіх яму не хапае для прыняцця паслядоўных, хуткіх і патрэбных рашэнняў. Гэтую ўладу і такіх міністраў трэба мяняць. Яна няздатная вучыцца на сваіх памылках: Ідэйныя папярэднікі Карпенкі выводзілі дзяцей на першамайскія дэманстрацыі ў 1986 годзе пасля выбуху Чарнобыльскай АЭС. Зараз у пік захворванняў COVID-19 яны гоняць дзяцей у школы замест таго, каб арганізаваць дыстанцыйнае навучанне. Яны няздатныя прыняць новыя рэаліі. Іх час мінуў», — адзначыла сустаршыня БХД.


«Беларусі трэба тэрміновыя перамены: новы міністр, новы ўрад і новы прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка павінен сысці», — падкрэсліла палітык.
Паводле прэс-рэліза