«Вы адкажаце за гэтую кроў». Украінскія праваслаўныя Маскоўскага патрыярхату публічна асудзілі патрыярха Кірыла

Біскуп Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата Лонгін (Жар) публічна асудзіў кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла.

lonhin.jpg

Біскуп Лонгін (Жар) публічна асудзіў патрыярха Кірыла за блаславенне поўнамаштабнай захопніцкай вайны РФ супраць Украіны. Відэа гаміліі настаяцеля Узнясенскага Банчэнскага манастыра ў Чарнавіцкай вобласці выкладзена ў YouTube.
Кіраўнік РПЦ актыўна падтрымлівае расейскае ўварванне.
У канцы гаміліі Лонгін папрасіў прабачэння за «адважнасць» і звярнуўся да Кірылы з «падзякай ад усёй душы».
«Дзякуем за ваша благаслаўленне - за тое, што гінуць людзі і праліваецца кроў. За тое, што вы бамбілі нашы манастыры, нашы цэрквы, за тое, што вы забіваеце нашых манахаў, нашых святароў. Дзякуем за вялікае ваша бласлаўленне на кровапраліцце. Гэта бязбожнасць .<...> Хтосьці будзе адказваць за гэтую кроў, за матчыны слёзы, за дзяцей, якія засталіся сіротамі. Вы адкажаце перад Богам. Вы адкажаце за кожную свежую магілку перад Госпадам Богам! Гэта так не даруецца», – сказаў Лонгін .
Ён завяршыў зварот словамі: «Сумленне не мучыць, ваша святасць?»