З-за кратаў вызвалены яшчэ адзін антыфашыст

Філіп Іваноў ужо дома, напісала на сваёй старонцы ў ФБ жонка антыфашыста Іллі Валавіка Алена.

antyfaszysty_illja_valavik__vadzim_bojka_i_filip_ivanou._pljakat_z_patrabavannem_vyzvalic_antyfaszystau_u_supolcy_u_kantakce_nasza_sprava.jpg


Нагадаем, учора з-пад варты вызвалілі асуджанага на чатыры гады турмы Вадзіма Бойку. Прычыны вызвалення невядомыя, апеляцыя па справе антыфашыстаў мусіць разглядацца толькі 16 чэрвеня.
Філіп Іваноў таксама быў асуджаны на 4 гады турмы. Аднак паплечнікі антыфашыстаў пакуль не вераць у поўнае вызваленне вязняў і мяркуюць, што пасля разгляду апеляцыі іх могуць вярнуць за краты.
Нагадаем, па справе антыфашыстаў у турме працягваюць знаходзіцца  Ілля Валавік — яму далі 10 гадоў пазбаўлення волі, Дзмітры Ціхановіч — асуджаны на 6 гадоў, Арцём Краўчанка і Вадзім Чартовіч (іх дадаткова абвінавачвалі ў незаконным вырабе і збыце наркотыкаў) атрымалі па 12 гадоў.