Забойства Рамана Бандарэнкі можа прывесці да новых міжнародных санкцый супраць беларускай улады
Санкцыі ініцыюе Еўрапейскі саюз, меркаваная дата разгляду пытання — бліжэйшы чацвер.

«Еўрасаюз можа разгледзець новы пакет санкцый супраць улады Беларусі ўжо ў гэты чацвер. Пра гэта паведамляе Еўрапейскі аглядальнік «Радыё Свабодная Еўропа» / «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк. «Забойства Рамана Бандарэнка паскорыла працэс», — адзначае журналіст у сваім твітары.
