Заява прадстаўніцтва ЕС у Беларусі і амбасад краін ЕС
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і амбасады краін Еўрапейскага Саюза, прадстаўленыя ў Мінску, выказваюць шкадаванне з нагоды выхаду ў эфір рэпартажу "Псеўдамадэрн" у
нядзелю, 16-га снежня, на тэлеканале "Беларусь 1". Праграма ўтрымлівае некарэктную і ілжывую інфармацыю пра мэты і змест Еўрапейскага дыялога па мадэрнізацыі.
Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі – гэта празрысты і адкрыты працэс. Гэта серыя дыскусій, задачай якіх ёсць спрыянне развіццю рынкавай эканомікі, плюралістычнага грамадства і вяршэнства
права ў Беларусі. Гэта таксама тычыцца падтрымкі, якую ЕС можа прадаставіць Беларусі пры правядзенні ёю рэформ ў гэтых сферах. Улады, якія самі выступаюць за рэформы і мадэрнізацыю, запрошаныя да
ўдзелу і далучэння да ініцыятывы ад самага яе пачатку.
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і амбасады краін Еўрапейскага Саюза, прадстаўленыя ў Мінску, падтрымліваюць экспертаў, што ўдзельнічаюць у гэтай ініцыятыве, і высока ацэньваюць карысную
працу, якая ўжо зробленая. Мы спадзяёмся, што ўлады прымуць удзел у дыскусіях і сустрэчах у рамках Дыялога і такім чынам зробяць каштоўны і канструктыўны ўнёсак у нармалізацыю адносінаў паміж ЕС і
Беларуссю, а таксама паспрыяюць ажыццяўленню рэформ і мадэрнізацыі на карысць усіх грамадзян Беларусі.