Зянон Пазьняк у Брукліне пра Беларусь і еўрапейскую палітыку (фота, відэа)
У
нядзелю, 11-га лютага, у грамадскай зале Беларускага праваслаўнага
сабору св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася лекцыя Зянона Пазьняка
"Аб становішчы ў Беларусі і накірунках эўрапейскай палітыкі ў выніку
адміністрацыйных перамен".

Пазьняк
акцэнтаваў увагу на трох асноўных тэмах: святкаванні 100-годдзя БНР,
зменах у дэкрэт аб дармаедах і польскім законе аб Халакосце, які можа
паўплываць на беларуска-польскія стасункі.
