Знікла Антаніна Канавалава, давераная асоба Святланы Ціханоўскай
Яшчэ адна паплечніца лідара беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай
перастала выходзіць на сувязь, паведамілі "Інтэрфаксу" ў штабе палітыка.
![image_6_2.png image_6_2.png](/img/v1/images/image_6_2.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Знікла Канавалава Антаніна, давераная асоба Святланы Ціханоўскай. Месца знаходжання на дадзены момант невядома", — сказалі ў штабе.
Анатаніна была ў спісе затрыманых 6 верасня пасля Маршу адзінства. Па інфармацыі парваабронцаў, яе даставілі ў Ленінскі РУУС. Аднак дасюль яе дакладнае месцазнаходжанне не вядома.
Падчас выбараў Антаніна Канавалава была каардынатаркай штабу Ціханоўскай па Мінскай вобласці.