150 гадоў Студзеньскаму паўстанню
У Польшчы пачалося адзначэнне 150-й гадавіны пачатку Студзеньскага паўстання, якое ў беларускай гістарыяграфіі больш вядомае як паўстанне Кастуся Каліноўскага. У многіх кутках краіны з гэтай нагоды праходзяць памінальныя мерапрыемствы.
У мясцовасці Кампінас каля Варшавы ўдзел у гістарычным мерапрыемстве прыняў дарадчык прэзідэнта Польшчы, прафесар Томаш Налэнч, які зачытаў ліст ад імя кіраўніка польскай дзяржавы. Падчас мерапрыемства адбыўся паказ інсцэнізацыі пад назвай “Падрыхтоўка да паўстання, якую падрыхтавала адна з групаў гістарычнай рэканструкцыі.
Студзеньскае паўстанне ўспыхнула 22 студзеня 1863 на тэрыторыі Царства Польскага, а таксама сучасных Летувы, Беларусі і Украіны. Тады Цэнтральны нацыянальны камітэт абвясціў сябе Часовым нацыянальным
урадам і заклікаў польскі народ да паўстання супраць царскай Расеі. Студзеньскае паўстанне было адным з найбольш працяглых і масавых вызваленчых рухаў у XIX стагоддзі. На працягу года загінулі каля
30 тысяч чалавек, а пасля падаўлення паўстання больш за 40 тысяч яго ўдзельнікаў было саслана ў Сібір.
Cвечкi на магілах ахвяр студзеньскага паўстання ў Міневічах побач з Гродна