72 гады таму камуністычныя ўлады Польшчы расстралялі ротмістра Вітольда Пілецкага

Ён быў аўтарам першых у свеце паведамленняў пра Халакост, якія расказвалі пра нацысцкія злачынствы.

Вітольд Пілецкі на судзе

Вітольд Пілецкі на судзе

72 гады таму, 25 траўня 1948 года, у выніку прысуду камуністычных уладаў быў забіты Вітольд Пілецкі, ротмістр Войска Польскага, жаўнер Арміі Краёвай. Пасля вайны ён змагаўся ў незалежніцкім падполлі.

Прыгавораны да смерці ў паказальным працэсе, быў забіты стрэлам у патыліцу ў турме на варшаўскім Макотаве. Яго родных не паінфармавалі, што вырак быў прыведзены ў выкананне, праўду яны даведаліся нашмат пазней. Цела ротмістра дагэтуль не знойдзенае.

У 1990 годзе ротмістр Пілецкі быў рэабілітаваны, а ў 2006-м прэзідэнт Лех Качыньскі адзначыў яго пасмяротна Ордэнам Белага арла. У 2013-м ён атрымаў званне падпалкоўніка.

Падчас Другой сусветнай вайны ротмістр Пілецкі добраахвотна стаў вязнем канцлагеру Аўшвіц-Біркенау, каб арганізаваць там рух супраціву, збіраць інфармацыю, між іншым, пра Халакост яўрэяў. Ён быў аўтарам першых у свеце паведамленняў пра Халакост, гэтак званых Рапартаў Пілецкага, якія расказвалі пра нацысцкія злачынствы.

www.polskieradio.pl