Баі Першай сусветнай вайны рэканструявалі ў Смаргоні

У Смаргоні 1 жніўня прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны. 



smarhon.jpg

Праз Смаргонь з верасня 1915 па люты 1918 года праходзіла лінія расійска-германскага фронту. Горад не здавалі ворагу 810 дзён, тут загінулі дзясяткі тысяч салдат і афіцэраў.
Сёння тут адбылося тэатралізаванае прадстаўленне з паказальнымі выступленнямі ваенна-гістарычных клубаў і уніфармістскіх грамадскіх аб'яднанняў, якія спецыялізуюцца на тэматыцы Першай сусветнай.
Фота БелТА