Беларускія карані перадвыбарнай гонкі ў Ізраілі
У Ізраілі ідзе выбарчая гонка за дэпутацкія крэслы ў мясцовым парламенце. Для прыцягнення на свой бок рускамоўных выбаршчыкаў адразу тры лідара ізраільскіх партый знайшлі ў сваім радаводу беларускіх продкаў.
![bhhd5s_w465h262.jpg bhhd5s_w465h262.jpg](/img/v1/news/full/bhhd5s_w465h262.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так, лідар правацэнтрысцкай партыі "Лікуд" і дзейны кіраўнік ізраільскага ўрада Біньямін Нетаніягу паходзіць з мястэчка Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Менавіта тут
ў 1879 годзе нарадзіўся ягоны дзед Натан Мілікоўскі. З 10 да 18 гадоў ён вучыўся на рабіна ў Ешыбоце (вышэйшай рэлігійнай школе) у Валожыне (Мінская вобласць). Атрымаўшы вядомасць як таленавіты
прамоўца, ён адправіўся прапагандаваць сіянісцкія ідэі па еўрапейскіх губернях Расійскай імперыі, дайшоўшы да Сібіры. У 1908 годзе ён перабраўся ў Варшаву, адкуль у 1920 годзе пераехаў у Палесціну.
Тут яго першынец, Бэн-Цыён Мілікоўскі, бацька будучага кіраўніка ўрада Ізраіля, і змяніў прозвішча на Нетаніягу, перадае Izrus.
У Беларусь ідуць карані і старшыні нацыянал-рэлігійнай партыі Ізраіля "Габрэйскі дом" Нафтана Бенэта. Па сямейным паданні, яго бабуля з боку маці Міхль паходзіла з мястэчка Борышча
непадалёк ад Мінска (магчыма, гаворка ідзе пра горад Барысаў Мінскай вобласці). У 1920-х гадах ён вырашыла эміграваць у ЗША, але дабралася толькі да Кубы, дзе выйшла замуж за Ісраэля Лаховіча з
польскай Астроленкі. Іх дачка нарадзілася ўжо ў ЗША, адкуль затым пераехала ў Ізраіль.
Таксама аб беларускіх каранях кажуць і лідар цэнтрысцкай партыі "Ха-Тнуа" Цыпі Ліўні. Яе бацька — вядомы ізраільскі палітычны дзеяч Эйтан Ліўні нарадзіўся ў Горадні ў 1919
годзе. Тут ён правёў першыя шэсць гадоў свайго жыцця, пакуль разам з сям'ёй не пераехаў у Палесціну. Падрабязнасцяў аб жыцці бацькі былы ізраільскі прэм'ер не ведае. Разам з тым, зусім
нядаўна пабываўшы ў Беларусі, ізраільцянін перадаў ёй фатаграфію, на якой намаляваны партрэт яе бацькі, усталяваны на сцяне сінагогі ў Гродна. Мясцовыя габрэі захоўваюць памяць пра яго.