Лукашэнка лічыць, што сучасныя дзяржсімвалы адлюстроўваюць шматвякавыя традыцыі

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў З Днём дзяржаўнага герба і сцяга, піша Белсат.

sciag.jpg


«Гэта сімвалы суверэнітэту краіны, якія ўвасабляюць у сабе нацыянальную ідэю, адлюстроўваюць слаўную гісторыю і шматвяковыя традыцыі, падкрэсліваюць нашу самаідэнтычнасьць і незалежнасць у выбары шляху развіцця», – гаворыцца ў віншаванні.
«Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве пачуццё гонару за нашу родную Беларусь, а ў кожным доме пануюць шчасце, утульнасць і дабрабыт», – дадаў Лукашэнка.
Дзяржаўнае свята «Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.
Нагадаем, сённяшні сцяг Беларусі выкарыстоўваецца з 1995 года. Ён з'яўляецца мадыфікацыей сцяга БССР 1951 года.