Ніхто не забыты — нішто не забыта. Грамадская ініцыятыва назвала імёны супрацоўнікаў НКУС, датычных да расстрэлаў

Грамадская ініцыятыва «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» ўпершыню апублікавала спіс супрацоўнікаў аршанскага аддзялення Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), якія датычныя да масавых расстрэлаў людзей з сярэдзіны 1930-х да пачатку 1950-х гадоў.

Мемарыял у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля вёскі Кабылякі​ / zautra.by

Мемарыял у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля вёскі Кабылякі​ / zautra.by


У спісе налічваецца 22 прозвішчы. Гэта рускія, украінцы, беларусы, габрэі. Як відаць з кароткіх біяграфій, некаторыя з супрацоўнікаў НКУС пасля былі самі рэпрэсаваныя і расстраляныя, некаторыя — нават рэабілітаваныя. Іншыя дажылі да сталага ўзросту, сталі персанальнымі пенсіянерамі саюзнага значэння, паведамляе Еўрарадыё.

З 90-х гадоў аршанскія актывісты збіраюць інфармацыю і дакументы не толькі пра рэпрэсаваных у Аршанскім раёне, але і пра тых, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады.