Ніякіх танкаў, толькі коні. 8 мая ў Парыжы (фота)
Мемарыяльная цырымонія прайшла 8 мая ў Парыжы ў гонар 71-й
гадавіны капітуляцыі Германіі ў Другой сусветнай вайне. Яе ўзначаліў прэзідэнт Французскай
Рэспублікі Франсуа Аланд, якога суправаджалі прэм'ер-міністр Манюэль Вальс,
міністр абароны Жан-Іў Ле Дрыян і кіраўнікі французскіх узброеных сілаў.
Па
традыцыі, перад адкрыццём урачыстасцяў на Елісейскіх палях кіраўнік дзяржавы
ўсклаў вянок да помніка Шарлю дэ Голю.
Затым прэзідэнт праехаў на аўтамабілі па Елісейскіх палях у
суправаджэнні коннага эскорту Рэспубліканскай гвардыі. Кульмінацыяй
цырымоніі стала сімвалічнае запальванне агню ля магілы Невядомага салдата ля
Трыўмфальнай аркі, а таксама ўскладанне вянкоў да яе.
Пасля гэтага Аланд адправіўся да ганаровых гасцей
цырымоніі - прадстаўнікоў ваенных і ветэранскіх арганізацый, многія з якіх
неслі французскія Вайсковыя сцягі.