«Падарожжа дылетанта» ў вёску з Магдэбургскім правам

Новае «Падарожжа дылетанта» накіравалася ў вёску Сіроціна, якая знаходзіцца ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці.

pd_sirocina1.jpg

У гэты раз Юрый Жыгамонт распавядзе цікавую гісторыю мястэчка, якое ў перыяд найбольшага росквіту 250 год таму нават атрымала ад караля Рэчы Паспалітай Магдэбургскае права.

Упершыню Сіроціна ўзгадваецца ў 17 стагоддзі, і ўжо ў той час на гэтым месцы знаходзілася ўніяцкая царква. Раней вёска была ўласнасцю шляхцічаў Грабніцкіх. І адзін з прадстаўнікоў роду — Урбан Антоній Грабніцкі — дабіўся аўдыенцыі ў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага з мэтай атрымання для Сіроціна Магдэбургскага права.


pd_sirocina4.jpg

pd_sirocina3.jpg


12 студзеня 1767 года яно ўступіла ў сілу, а вёска разам з ім атрымала і свой герб, які сёння з’яўляецца гербам усяго Шумілінскага раёна. Арыгінал прывілея на Магдэбургскае права захаваўся і зараз знаходзіцца ў Віцебскім абласным музеі.

pd_sirocina2.jpg

pd_sirocina5.jpg


Больш цікавага пра вёску Сіроціна вы даведаецеся у новым выпуску. Нагадаем, што са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Новыя выпускі таксама можна ўбачыць на персанальнай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».