Слонімскую сінагогу купіла пісьменніца Іаана Рыўз
Слонімскую сінагогу 1642 года купіла пісьменніца з Мінска Ілона Караваева, якая мае літаратурны псеўданім Іаана Рыўз.
Пісьменніца — аўтар “Казак згубленага лесу” набыла помнік архітэктуры — харальную сінагогу 17 стагоддзя ў Слоніме, якая каштавала каля 30 тысяч рублёў на аўкцыёне ў Гродне. Пакупка адбылася напрыканцы мінулага года.
На першым аўкцыёне ў траўні 2020 года слонімскую сінагогу прадавалі за 137 тысяч рублёў. Тады пакупніка не знайшлося.
Ілона Караваева — артыстка, музыкант і пісьменніца, сябра Саюза музычных дзеячаў Беларусі. У апошні час жанчына піша казкі. Казкі Іааны Рыўз на ангельскай мове “The tales of the lost forest“ прынеслі ёй званне лаўрэата ў намінацыіі “ChildrenLiterature” міжнароднага конкурсу ECG (Лондан) у 2018 годзе.
Паводле Радыё Рацыя, «Газета Слонімская»