Святар з Беласточчыны: Ахвяры польскіх радыкалаў яшчэ стануць пакутнікамі
2-га лютага спаўняецца 72-гая гадавіна пацыфікацыі беларускіх вёсак на Беласточчыне: Зані, Шпакі і Канцавізна, нагадвае «Радыё Рацыя».
«Пабудуем каплічкі, дзе пахаваныя бязвінныя ахвяры пацыфікацыі вёсак Зань і Шпакі,» – кажа новы настаяцель парафіі ў Малешах айцец Марк Якімюк.
2 лютага ў 72-ю гадавіну пацыфікацыі вёсак аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандваннем Рамуальда Райса, псеўданім «Буры», ля магілаў ў Занях і Шпаках айцец Марк адслужыць паніхіды. Паніхіда ў Занях а 9-й гадзіне. У Шпаках а 12-й гадзіне.
2 лютага 1946 года аддзел Рамуальда Райса, псеўданім «Буры» спаліў Зані, Шпакі і Канцавізну. У гэты дзень ў Занях загінула 24 асобы, галоўным чынам жанчыны і дзеці, у Шпаках загіннула 7 чалавек. У 2005 годзе Інстытут нацыянальнай памяці ў Беластоку кваліфікаваў дзеянні Рамуальда Райса злачынствам з прыкметамі генацыду.