«Świat»: Забойцы забралі частку скальпа з галавы Балаховіча

11 чэрвеня 1923 года, паводле іншых дадзеных уночы з 12 на 13 чэрвеня, едучы па дарозе з Гайнаўкі ў Белавежу, быў забіты беларускі вайсковы дзеяч Язэп Булак-Балаховіч.



f2927384cfe160c8d2854b1505ad9a41_1_1024x1011.jpg

Польскі часопіс “Świat” №28 (14 ліпеня 1923) прысвяціў яму ілюстраваную публікацыю:

— У 448 квартале пушчы, каля гары Стэфана Баторыя, у першай палове чэрвеня было здзейснена, праўдападобна бальшавіцкай рукой, ганебнае злачынства. Быў забіты ціхі і спакойны лясны рабочы, а ў часы польска-бальшавіцкай вайны заслужаны генерал Язэп Булак-Балаховіч, брат вядомага камандзіра саюзных з намі добраахвотніцкіх аддзелаў Станіслава Булак-Балаховіча, у якога займаў пасаду кіраўніка штаба.
На нашай ілюстрацыі прадстаўлены труп генерала Язэпа Балаховіча, чэрап якога з двух бакоў прастрэлены, а левае вока разбіта колам воза. Вельмі характарыстычны і таямнічы момант забойства — гэта адсутнасць кавалка чэрапа з валасамі. Існуе меркаванне, што забойцы забралі частку скальпа з галавы Балаховіча як доказ таго, што быў забіты не хтосьці іншы. Абставіны злачынства ўказваюць на тое, што яно было палітычным”, — паведамлялася ў артыкуле.

12674350.jpg


Язэп Булак-Балаховіч (1894–1923) — беларускі вайсковы дзеяч, афіцэр пяхоты арміі Расейскай імперыі, палкоўнік Белай арміі, намеснік камандзіра добраахвотніцкіх атрадаў у складзе польскай арміі ў 1920 г., удзельнік антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918–1920 гадах.

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя