У Мінску знайшлі акамянеласці эпохі палеазоя
Некалькі месяцаў таму аўтар праекта «Куфар старажытнасцяў» гісторык Павел Каралёў адшукаў у Мінску акамянеласці. Адмыслоўцы вызначылі, што гэта такое.
![Знойдзеная ў Мінску акамянеласць. Фота: t.me/kufar_starazytnasc Знойдзеная ў Мінску акамянеласць. Фота: t.me/kufar_starazytnasc](/img/v1/images/photo5343625076928526243.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Знойдзеная ў Мінску акамянеласць. Фота: t.me/kufar_starazytnasc
Сёння Павел Каралёў звярнуўся ў музей землязнаўства, які размешчаны пры геаграфічным факультэце БДУ.Супрацоўнікі музея вызначылі што ў гэтых выкапнях — брахіяподы. Гэта беспазваночныя марскія жывёлы, значна старэйшыя за дыназаўраў. Брахіяподы належаць да эпохі палеазоя — а гэта прыкладна 250 мільёнаў гадоў таму.
![Так выглядалі брахіяподы Так выглядалі брахіяподы](/img/v1/images/photo5343625076928526244.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так выглядалі брахіяподы
«Тады беларуская зямля была пакрытая морам, вадой. І вось гэтыя прадметы — з марскога дна. Плавалі сабе, плавалі, пакуль не застылі ў вапніках-камянях», — піша Павел Каралёў.
![Знойдзеная ў Мінску акамянеласць. Фота: t.me/kufar_starazytnasc Знойдзеная ў Мінску акамянеласць. Фота: t.me/kufar_starazytnasc](/img/v1/images/photo5343625076928526246.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Знойдзеная ў Мінску акамянеласць. Фота: t.me/kufar_starazytnasc