У Свіслачы і Якушоўцы ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 — 1864 гадоў (ФОТА)

У Свіслачы І Якушоўцы на Гарадзеншчыне прайшоў традыцыйны фэст памяці паўстанцаў Каліноўскага 1863—1864.

20181027_124913_1024x576.jpg

У гэтых мясцінах было радавое гняздо Каліноўскіх, таму грамадскія актывісты Гарадзеншчыны традыцыйна праводзяць агульнабеларускі фестываль «Дзень памяці паўстанцаў 1863 года». Як паведаміў удзельнік мерапрыемства Віктар Сазонаў, прыехала некалькі дзясяткаў чалавек, акцыю фатаграфавалі і здымалі на відэа шматлікія асобы ў цывільным:
У дванаццаць гадзін усе сабраліся, людзей прыехала не шмат – некалькі дзясяткаў. Было вельмі шмат cцягоў, кожны трэці трымаў сцяг. А дванаццатай гадзіне людзі пайшлі ад касцёла на могілкі да магілы Віктара Каліноўскага, дзе Уладзімір Хільмановіч і Юрась Глебік расказалі гісторыю. Пасля гэтага праз усю Свіслач людзі са сцягамі пайшлі да помніка Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту ды будынка Свіслацкай гімназіі.


Затым удзельнікі фэста памяці паўстанцаў Каліноўскага накіраваліся ў Якушоўку, дзе знаходзілася сядзіба сям’і Каліноўскіх, і дзе цяпер стаіць памятны крыж.

20181027_133303_1024x576.jpg

Сёлета адзначаецца 155-ая гадавіна з часу пачатку паўстання, лідарам якога на нашых землях быў Кастусь Каліноўскі.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя