Унікальнае відэа: успаміны дэлегата з'езду Беларускай Цэнтральнай Рады

След паэта Лявона Случаніна адшукаўся ў Беларусі на пачатку 1990-х, пасля амаль 50-ці гадоў забыцця. Апошні раз пра яго тут чулі ў 1944-м: школьны інспектар са Случчыны быў дэлегатам з'езду Беларускай Цэнтральнай Рады ў Мінску. Потым яго бачылі на эміграцыі ў Германіі, а неўзабаве стала вядома, што Лявон з сям’ёй вярнуўся ў Беларусь, — перадае "Радыё Свабода".