Валадарка 100 гадоў таму. Знойдзены невядомыя фатаграфіі знакамітай турмы

«Валадарка» — на жаль, знакавае месца ў беларускай гісторыі, піша tut.by. У часы Расійскай імперыі тут сядзелі паўстанцы Каліноўскага, Дунін-Марцінкевіч з дачкой Камілай і Якуб Колас, у савецкі час — вязні НКУС...

volodarka2.jpg

Збудаваная ў пачатку ХІХ стагоддзя знакамітая турма на Валадарскага — на ўсім працягу свайго існавання выкарыстоўваўся толькі па прамым прызначэнні. І на два стагоддзі свайго існавання там пабывалі мноства вядомых асобаў. "Валадарка" цяпер — гэта, калі казаць афіцыйна, СІЗА № 1 ГУУС Мінгарвыканкама на вуліцы Валадарскага. 

Першымі вязнямі турмы сталі тыя, каго арыштавалі за ўдзел у паўстанні 1831 года. Пасля паразы паўстання Каліноўскага Пішчалаўскі замак быў перапоўнены паўстанцамі — камер на ўсіх не хапала, і вязняў размяшчалі проста ў двары. Сядзелі там і  пісьменнікі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ды Карусь Каганец. Заходзіўся пад следствам і Юзаф Пілсудскі.


Але фатаграфій гэтага месца вядома няшмат. Гісторык Антон Дзянісаў звярнуў увагу на фатаграфіі з фондаў Дзяржаўнага цэнтральнага музея сучаснай гісторыі Расіі, якія знаходзяцца на сайце goskatalog.ru

volodarka1_1.jpg

Дата, калі зроблены гэтыя фатаграфіі, невядомая. Як мяркуецца, — у 1920-я ці 1930-я гады.

volodarka4.jpg
volodarka5.jpg
volodarka3.jpg



Фота: goskatalog.ru