Андрэй Краўчанка пра праўладны ліст спартсменаў: гэта ганебны ліст. Хто падпісаў — саромейеся
Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў падзяліўся меркаваннем аб спартоўцах, якія ўдзельнічаю ў акцыях пратэсту і распавёў пра так званы праўладны ліст за дзейную ўладу.

Шматборац Андрэй Краўчанка — з ліку спартсменаў-пратэстоўцаў. Ён падпісаў ліст атлетаў, якія выступілі супраць вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў, а пазней патрапіў на суткі праз удзел у адным з нядзельных маршаў.
— Колькі спартсменаў бяруць удзел у мірных дэманстрацыях?
— Наколькі я ведаю, каля сотні.
— У той жа час сярод спартсменаў зараз праходзіць збор подпісаў у падтрымку Лукашэнкі. Што скажаце пра гэта?
— Я не ведаю, што сказаць. Гэта ганебны ліст. Хто б гэта ні падпісаў — саромейцеся.
— Увесну ў Беларусі павінен прайсці ЧС-2021 па хакеі. ІІХФ пакуль не змяніла сваіх планаў і не пераносіць турнір. Вы думаеце, што гэта правільна?
— Так, чэмпіянат свету — гэта заўсёды вялікае свята, але я б не прыехаў сюды як заўзятар. Думаю, будзе шмат дэманстрацый, і гэта можа быць не бяспечна, — прыводзіць словы Краўчанкі «Трыбуна» са спасылкай на respekt.cz.