Беларус Аляксандр Карачун згуляе за Германію на хакейным чэмпіянаце свету
Нападаючы Аляксандр Карачун патрапіў у канчатковы склад зборнай Германіі на хакейным ЧС.
Аляксандру Карачуну 27 гадоў, ён мае нямецкае грамадзянства і з'яўляецца сынам вядомага беларускага хакеіста Віктара Карачуна.
Віктар Карачун доўгі час выступаў за нямецкія клубы і ў 1998-м закінуў першую шайбу зборная Беларусі на Алімпійскіх гульнях. У 2004 годзе Віктар Карачун памёр ад анкалагічнага захворвання ва ўзросце 35 гадоў.
Нагадаем, зборныя Беларусі і Расіі праз вайну ва Украіне былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў на нявязначаны тэрмін.
Аляксандр Карачун выступае за нямецкі клуб «Швенінгер».
Чэмпіянат свету па хакеі пачнецца 13 траўня. Турнір пройдзе ў Фінляндыі.