Беларуская зборная па біятлоне заняла толькі шостае месца ў змяшанай эстафеце на Алімпіядзе

Сёння ў Пекіне адбылася першая гонка ў біятлоне. У змяшанай эстафеце беларускую каманду прадстаўлялі Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Мікіта Лобастаў і Антон Смольскі. Вынік аказаўся бязрадасным.
Беларусы занялі толькі шостае месца з двума штрафнымі кругамі.

Чэмпіёнамі сталі нарвежцы, другое месца ў французаў, трэцяе — у спартсменаў з Расіі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: