Біятланіст зборнай паказаў смецце на палігоне пад Барысавам. Кажа, усё засталося пасля вучэнняў вайскоўцаў
Кубак свету-2020/21 завяршыўся ў канцы сакавіка, а падрыхтоўчыя зборы да новага сезона зборная Беларусі пачне ў «Раўбічах» ужо ў першых чыслах мая, распавядае «Трыбуна». Так што большасць прадстаўнікоў каманды праводзяць адпачынак дома. Напрыклад, Максім Варабей адпачывае ў родным Барысаве — і менавіта на мясцовым палігоне біятланіст засняў горы смецця, якія, на яго думку, засталіся пасля ваенных вучэнняў.
У адкрытых крыніцах Барысаўскі ваенны палігон ў апошні час згадваўся
двойчы. У канцы сакавіка на ім праходзілі маштабныя вучэнні 120-й механізаванай
брыгады (у складзе гэтага падраздзялення маецца адзіная ў Беларусі міратворчая
рота). Мерапрыемства доўжылася тры дні, а ўдзел у ім узялі каля 400 вайскоўцаў.
А на днях з Барысаўскага на Асіповіцкі палігон «200-кіламетровы марш
камбінаваным спосабам» здзейснілі 550 чалавек, закліканых на вайсковыя
зборы з запасу.
Як думаеце, пасля якога з вучэнняў з'явілася гэтая звалка?
Ці гэта справа рук грамадзянскіх барысаўчан?
Відэа можна паглядзець па спасылцы.