Брытанскія ўлады санкцыянавалі продаж «Чэлсі»

Брытанскія ўлады санкцыянавалі продаж лонданскага футбольнага клуба «Чэлсі» расійскім мільярдэрам Раманам Абрамовічам. Клуб павінен быць набыты за 4,25 млрд фунтаў стэрлінгаў кансорцыумам на чале з амерыканскім інвестарам Тодам Болі.

ndfo1.jpg


Урад Вялікабрытаніі паведаміў, што выдаў ліцэнзію, якая дазваляе продаж, паколькі пераканаўся ў тым, што заяўленыя ўмовы здзелкі не прынясуць фінансавай выгады Абрамовічу або любой іншай асобе, якая знаходзіцца пад санкцыямі, піша ВВС.

Раней паведамлялася, што продаж «Чэлсі» павінен быў адбыцца да канца траўня, інакш клуб быў бы аштрафаваны Прэм'ер-лігай і, у прыватнасці, не змог бы ў наступным сезоне ўзяць удзел у турніры Лігі чэмпіёнаў.

Раман Абрамовіч знаходзіцца ў спісе набліжаных да Пуціна расійскіх алігархаў, якія трапілі пад санкцыі пасля ўварвання Расіі ва Украіну.