Футбол. Зборная Беларусі ганебна скончыла выступ у Лізе Нацый
За шэсць гульняў беларускія майстры гульні ў мяч не здолелі атрымаць ніводнай перамогі: тры паразы і тры нічыі.
Учора каманда Георгія Кандрацьева згуляла ўнічыю са Славакіяй (1:1).
У 6 матчах у зборнай 3 нічыі і 3 паразы. Каманда заняла апошняе месца ў групе з Казахстанам, Азербайджанам і Славакіяй.
Цяпер Беларусь згуляе ў стыках за права не вылецець у Лігу D — самы слабы дывізіён Лігі Нацый.
Такім чынам, нацыянальная каманда працягнула серыю без перамог да 13 афіцыйных гульняў.
Апошнім матчам, калі зборная Беларусі атрымала перамогу, быў паядынак са зборнай Эстоніі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату свету, які завяршыўся з лікам 4:2.
Нагадаем, у зборную не выклікаюцца некаторыя футбалісты, якія цалкам заслугоўваюць гуляць за каманду. Прычыны простая: яны рашуча не падтрымалі гвалт у Беларусі ў 2020-2022 гадах. Ілья Шкурын, напрыклад, не можа проста прыехаць у Беларусь, бо яго пагражаюць адразу забраць у войска.
Беларускія заўзятара футбола таксама вельмі слаба падтрымліваюць зборную пасля 2020.
Заснавальнік гомельскага парталу грамадска-палітычных навін «Моцныя навіны» Пётр Кузняцоў пракаментаваў вынікі зборнай:
«Ведаеце, з якімі думкамі я сустракаю кожны новы вынік зборнай Беларусі па футболе?
З думкамі пра тое, што роўна так, то бок – аніяк, зараз справы ва ўсіх сферах гэтае сістэмы. Проста ў спорце гэта бачна, а ў сістэме – не. Сістэма хавае, але спорт... тут такая справа, што не прыхаваеш.
Што лепшыя сышлі і адмовіліся. Сярэднія падаўленыя ды страцілі матывацыю. А тыя, хто нават не сярэднія, ну, яны мо тую матывацыю і захоўваюць, але што з іх толку?
У спорце гэта бачна таму, што тут даводзіцца сутыкацца з супернікамі. А ў сістэмы зараз такіх няма, таму не бачна. Але ж малейшы штуршок – і будзе тое ж, што і са зборнай. Усё будзе бачна», – напісаў Кузняцоў у сваім Telegram-канале.