Карлас Алькарас спяшаецца да велічы. Ён самы малады №1 у гісторыі тэніса

Пасля перамогі на US Open Алькарас — самы малады чэмпіён «Вялікага шалома» пасля Рафаэля Надаля на «Ралан Гарос» — 2005. Той узяў тытул у 19 гадоў і 2 дні.

alkaras_1.jpg


Калі ў лютым 2020-га 16-гадовы Карлас Алькарас на турніры Рыа дэбютаваў на ўзроўні ATP і за тры гадзіны выйшаў у другое кола турніра, было зразумела, што гэта вялікі талент.
Калі ў ліпені 2021 ён выйграў першы тытул ATP, стала зразумела, што трафеяў у яго будзе шмат.
Калі ў верасні 2021 на US Open ён абыграў №3 у свеце Стэфанаса Цыцыпаса, у прынцыпе ўжо кансэнсусам было тое, што перад намі будучы лідар рэйтынгу і шматразовы чэмпіён «Вялікіх шаломаў».
Былы нумар 1 у рэйтынгу Яўген Кафельнікаў, напрыклад, напісаў, што Алькарас будзе №1 на працягу максімум трох гадоў. І большасць пагаджалася, што яму трэба яшчэ пару гадоў, каб пачаць рэалізацыю патэнцыялу.
Але Алькарас спяшаецца.
• У 19 гадоў і 4 месяцы ён стаў самым маладым №1 рэйтынгу ў гісторыі. Да яго рэкорд належаў Лейтану Х'юіту, які падняўся на вяршыню ў 20 гадоў 8 месяцаў і 28 дзён.

Лейтан Х'юіт

Лейтан Х'юіт

• Пасля перамогі на US Open Алькарас — самы малады чэмпіён «Вялікага шалома» пасля Рафаэля Надаля на «Ралан Гарос» 2005. Той узяў тытул у 19 гадоў і 2 дні.
• На US Open ён самы малады чэмпіён пасля Піта Сампраса ў 1990-м. Амерыканец узяў тытул у 19 гадоў і 28 дзён.
• У красавіку Карлас узяў тытул на «Мастэрсе» у Маямі. У гісторыі было толькі два чэмпіёны «Мастэрсаў» маладзейшыя: Майкл Чанг (Таронта 1990) і Рафаэль Надаль (Монтэ-Карла 2005).
• Пры гэтым Алькарас — самы малады чэмпіён Маямі, турніра, які прэтэндуе на званне пятага «Вялікага шалома». І самы малады чэмпіён «Мастэрса» у Мадрыдзе, які ён узяў у траўні.
• У сталіцы Іспаніі ён абыграў Надаля, Новака Джокавіча і Аляксандра Зверава і стаў самым маладым гульцом пасля стварэння ATP у 1990-м, які на адным турніры прайшоў трох гульцоў топ-5.
• І ў гісторыі тура быў толькі адзін гулец, які ўзяў два «Мастэрс» хутчэй Алькараса. Гэта іншы іспанец Рафаэль Надаль.
• У лютым Карлас выйграў турнір ATP 500 у Рыа - стаўшы самым маладым чэмпіёнам спаборніцтваў такога ўзроўню (праўда, адлік вядзецца ўсяго з 2009 года).

alkaras_2.jpg

І ў гэтым годзе Алькарас лідар тура ва ўсім:
• выйграныя матчы - 51;
• перамогі над топ-10 - дзевяць;
• тытулы - пяць;
• фіналы - сем;
• пункты - 6460;
• прызавыя — 7,4 млн долараў.
Настолькі магутнага маладога таленту ў мужчынскім тэнісе не было з часоў Надаля. Які ў выніку стаў, адным з трох найлепшых гульцоў у гісторыі. Карласу да гэтага, вядома, яшчэ вельмі далёка. Але пачатак выбітны.