Ліпавы чэмпіён? Распачата крымінальная справа адносна дамоўленых гульняў «Шахцёра»

Следчы камітэт Беларусі завёў у дачыненні да прадстаўніка салігорскага «Шахцёра» крымінальную справу аб аказанні ўплыву на вынік матча чэмпіянату Беларусі.
Прэс-служба СК паведамляе«Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта сумесна з ГУБАЗіК МУС выяўлены факт аказання супрацьпраўнага ўплыву на вынік матча чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

У дачыненні да прадстаўніка футбольнага клуба «Шахцёр» заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 253 («Замах на подкуп удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

У цяперашні час працягваецца правядзенне следчых дзеянняў, накіраваных на высвятленне абставін здзейсненага злачынства».

Як стала вядома раніцай «Трыб*не», у офісе «Шахцёра» праходзяць праверкі. У панядзелак, 30 студзеня, у клуб прыехалі прадстаўнікі сілавых структур, маючы пры сабе зброю.

Раней паведамлялася, што ў Мiнску быў затрыманы спартыўны дырэктар «Шахцёра» Уладзімір Нідэргаус.

Мінулы сезон каманда завяршыла на першым месцы вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: