«Матэрыяльныя абмежаванні». Беларускіх баксёраў дапусцілі да спаборніцтваў, але яны не паедуць на ЧС
Зборныя Беларусі і Расіі зняліся адмовіліся ад удзелу у моладзевым чэмпіянаце свету па боксе.
![20221023160027.jpg 20221023160027.jpg](/img/v1/images/20221023160027.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Міжнародная федэрацыя бокса (IBA) атрымала афіцыйныя лісты ад нацыянальных федэрацый Расіі і Беларусі, у якіх гаварылася, што баксёры дзвюх краін, нягледзячы на магчымасць удзелу ва ўсіх спаборніцтвах, не прымуць удзел у моладзевым чэмпіянаце свету па боксе сярод мужчын і жанчын 2022 года ў Ла‑Нусіі (Іспанія).
Прычына рашэння — часовыя і матэрыяльна‑тэхнічныя абмежаванні,
звязаныя з падрыхтоўкай спартсменаў.
Таму спаборніцтвы
пройдуць без расійскіх і беларускіх спартоўцаў»,
— цытуе паведамляе «Матч ТВ» са спасылкай на прэс-службу IBA.
Што маецца на ўвазе пад «матэрыяльна-тэхнічнымі абмежаваннямі», не ўдакладняецца.
Раней з беларусаў і расійцаў знялі забарону на ўдзел у спаборніцтвах па боксе. Гэта стала магчымым праз тое, што Міжнародную федэрацыю гэтага віда спорту ўзначальвае расіец Умар Крамлёў.
![Беларускі футбаліст: Нельга называць добрым тое, што было ў нас пасля выбараў і што адбываецца зараз Беларускі футбаліст: Нельга называць добрым тое, што было ў нас пасля выбараў і што адбываецца цяпер](/img/v1/images/zolatau_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)